Групы камплектуюцца на пачатак навучальнага года (верасень) па ўзроставым прынцыпе-колькасць поўных гадоў на 1 верасня. Набор дзяцей у новыя групы вядзецца з верасня.
На працягу года дзеці залічваюцца ў дашкольную ўстанову толькі пры наяўнасці свабодных месцаў.
Дакументы, неабходныя пры афармленні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі:
- медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці формы Ф1 (выдаецца ўчастковым педыятрам);
- заява бацькоў аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі;
- заключэнне ЦКРНіР (пры паступленні ў групу ТНР).